„Кіберпартызанам“ давярае звыш 90% апытаных
Беларусы расказалі, якім анлайн-ініцыятывам найбольш давяраюць. Лідзіруюць «Кіберпартызаны» — іх ведаюць 90,2% апытаных, на другім месцы «Байпол» — 87,2%.
Далей ідуць тры ініцыятывы з падобным вынікам: план «Перамога» (74,8%), «Беларускі Гаюн» (72,8%) і «Байсол» (71,8%). Антылідар рэйтынгу — праект Каардынацыйнай рады «Рух большасці» (9,4%).
Самымі карыснымі для Беларусі анлайн-ініцыятывамі апытаныя назвалі «Кіберпартызанаў» (81,4%), «Беларускі Гаюн» (66,1%), «Байсол» (56,4%) і «Байпол» (55,9%). Што да ўдзелу беларусаў у дзейнасці лічбавых праектаў, тут на першым месцы «Байсол» (20,1%), таксама высокі паказчык у плана «Перамога» (18,3%).
Даследчыкі правялі апытанне пры дапамозе платформы «Народный опрос» у чэрвені 2023 года. У ім удзельнічалі 1200 карыстальнікаў, больш за 95% з іх, паводле сацыёлагаў, знаходзіліся ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя