«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт баранавіцкай дзяржаўнай газеты



«Кіберпартызаны» паведамілі пра ўзлом сайта баранавіцкай дзяржаўнай газеты «Наш край». 

Цытата з іх звароту ў тг-канале: «Беларусы пазбаўленыя магчымасці адзначыць Дзень Волі дома, а ўсе незалежныя СМІ выціснутыя з краіны. Таму мы ўзламалі залежныя СМІ, каб з іх старонак прагучалі віншаванні са святам».

Упершыню сайт гэтага баранавіцкага выдання ўзламалі 5 верасня 2022 года, калі «Кіберпартызаны» адзначалі двухгоддзе з дня свайго з’яўлення. Тады на аднаўленне ў прарэжымнага СМІ пайшло некалькі дзён.

Беларускае Радыё Рацыя