Кіберспартыўны турнір з прызавым фондам у крыптавалюце
Першы кіберспартыўны турнір Play2Live CryptoMasters па CS: GO з прызавым фондам $ 100 тыс. у крыптавалюце пройдзе ў Менску.
Спаборніцтвы адбудуцца на пляцоўцы Falcon Arena 24-25 лютага. Восем вядучых міжнародных каманд (сем запрошаных і адна – па выніках адкрытай кваліфікацыі) будуць змагацца за галоўны прыз – $ 100 тыс. у LUC (Level Up Coin).
„Запрашаем усіх геймераў і фанатаў кіберспорту пратэставаць новую экасістэму платформы P2L і высокую якасць трансляцыі, забяспечаную тэхналогіяй peer-2-peer CDN. Таксама мы адзначым, што правядзем першы ў свеце кібертурнір Play2Live CryptoMasters з галоўным прызам у крыптавалюце. Дакладна, гэта тая падзея, якая стане важным крокам да далейшай інтэграцыі тэхналогіі блокчэйн у гульнявую індустрыю „, – адзначыў прадстаўнік арганізатараў Аляксей Бурдыка.