Кінаклуб ’’Эпізод-А’’ запрашае ў госці
У Берасці ў восеньскім сезоне аднаўляе сваю дзейнасць кінаклуб ’’Эпізод-А’’. Яго арганізатарамі выступаюць прадстаўнікі беларуска-шведскай моладзевай платформы ABF (’’Актыўным быць файна’’). Кінаклуб будзе ладзіцца раз на тыдзень і ўздымаць вострыя для грамадства пытанні, – распавяла адна з галоўных арганізатараў мерапрыемства Паліна Літвінчук:
– Гэта фільмы, як заўсёды, востра сацыяльныя. Гэта фільмы, над якімі можна паразважаць і паразважаць з людзьмі, якім цікава кіно, якім цікава сацыяльнае жыццё. Таму я запрашаю ўсіх, хто мае час, хто хоча даведацца і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, прыходзяць да нас на кінапрагляды, якія адбываюцца кожна чацвер.
Дакладны час і месца правядзення кінапрагляду можна даведацца ў адмысловай групе ў сацыяльнай сетцы ’’Укантакце’’.
Беларускае Радыё Рацыя