Кіно пра берасцейскае ЖКГ



Чарговую відэаскаргу на Жыллёва-эксплуатацыйную службу №10 запісаў берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін. Кароткі фільм ён выклаў у Інтэрнэт. У ім прыводзяцца факты невыканання сваіх абавязкаў ЖЭС у адносінах да дома № 94 на вуліцы Машэрава.

Блогер кажа, што звароты грамадзян з просьбай асвятліць невыкананне законаў у краіне – не рэдкі выпадак, і іх трэба выносіць у публічную прастору:

– Мне болюча гэта рабіць, таму што я бачу гора людзей, якія трапілі ў такую цяжкую сітуацыю, з якой я сам не ведаю як выбраўся б. Хацеў бы, каб гэта спынілася і гэтага не было. Я бы хацеў каб людзі гэта больш шырока пабачылі, каб зразумелі, што гэта ёсць. Бо некаторыя кажуць: няўжо гэта праўда адбываецца, я б падумаць не мог. Так, гэта адбываецца. Гэта адбываецца з намі – грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

У фільме Сяргей Пятрухін прыводзіць у якасці дакументаў звароты грамадзян у шэраг інстанцый адносна не выканання прац па капітальнаму рамонце іх дому, не гледзячы на тое, што яны рэгулярна выплочвалі грошы за паслугі камунальнікаў.

https://www.youtube.com/watch?v=QhUNN6UZY-g

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ovl.by