Кіраўнічка АГП па Гарадзеншчыне будзе вылучацца ў Іўі
Кіраўнічка Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Гарадзенскай вобласці Ірына Давідовіч ужо сабрала подпісы па вылучэнню кандыдатам на будучых мясцовых выбарах.
Яна ідзе кандыдатам ў Гарадзенскі абласны савет па аднаму з аддаленых раёнаў Гарадзеншчыне – Іўеўскаму:
– Выбіраюся альтэрнатыўным кандыдатам па Іўеўскай выбарчай акрузе, выбіраюся ў абласны савет дэпутатаў. Магчыма буду выбірацца, пакуль толькі рэгіструюся.
РР: Як людзі ў Іўі рэагуюць на альтэрнатыўных кандыдатаў?
– Я заручылася падтрымкай, напрыклад, у вёсцы, дзе ёсць праблемы звязаныя з асфальтаваннем дарогі, з камунікацыяй, я адчуваю там падтрымку, людзі за мяне. Такіх вёсак многа, у горадзе таксама ёсць людзі, якія гатовыя за мяне прагаласаваць.
Аб’яднаная грамадзянская партыя выстаўляе на Гарадзеншчыне каля дзясятка кандыдатаў, якія будуць вылучацца ў саветы рознага ўзроўню.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня