Кіраўнік БХД па Гародні: Хачу дапамагчы жыхарам Альшанкі
На мясцовыя выбары па адным з найбольш праблемных раёнаў Гародні — Альшанцы вылучаецца на мясцовых выбарах настаўнік, кіраўнік БХД па Гародні Яўген Дудкін.
Чаму малады настаўнік вырашыў вылучацца ў мясцовыя дэпутаты?
Распавядае Яўген Дудкін:
— Шмат было праблем у нашым мікрараёне Альшанка, вырашэннем якіх я займаўся, і якія падтрымалі нашы жыхары. Падчас грамадскага абмеркавання, на жаль, мясцовы дэпутат не праявіў сваёй актыўнасці, не адгукнуўся, не пайшоў з намі на размову. Яго не відаць, людзі яго не ведаюць, таму на гэтыя мясцовыя выбары.
Па словах Яўгена Дудкіна ён мае падтрымку ў мікрараёне, аднак шмат людзей не звяртаюць увагі на будучыя выбары:
— Людзі падтрымліваюць ініцыятыву, бо яны ведаюць, што я займаўся гэтай справай і ёсць поспех. Па-другое, падчас кампаніі людзі, вядома, звяртаюць увагу на маладосць, але яны заўважаюць і маю біяграфіі. Я, па-першае, настаўнік, які мае досвед працы ў адукацыі, па-другое, я займаўся грамадскімі справамі ў час вучобе ў Магілёве. Праблема ў іншым: некаторыя людзі ўвогуле не давяраюць мясцовай кампаніі, незалежна ад таго, хто вылучаецца.
8 студзеня адзін з самых маладых апазіцыйных кандыдатаў Яўген Дудкін падаў дакументы на рэгістрацыю ў абласны савет і гарадскі савет у якасці кандыдата ў дэпутаты. Ці зарэгіструюць Яўгена Дудкіна стане вядома 18 студзеня.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя