Кіраўнік БХК Алег Гулак выкліканы на допыт у Следчы камітэт



Старшыню Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак 24 сакавіка выклікалі на допыт у цэнтральны апарат Следчага камітэта як сведка па крымінальнай справе, паведамляе БХК.

 

Дэталі крымінальнай справы не пазначаныя.

„Беларускі Хельсінкскі камітэт расцэньвае гэта як націск і як спробу перашкаджаць дзейнасці праваабарончай арганізацыі”, — гаворыцца ў паведамленні БХК.

У сувязі з гэтым праваабарончая арганізацыя нагадвае, што яе валанцёры „назіралі за выбарамі, абаранялі адвакатаў з выкарыстаннем міжнародных механізмаў, абаранялі правы беларусаў на пенсіі, працавалі для адмены прымусовай працы (дэкрэты „аб дармаедах” і „аб дрэваапрацоўцы”, размеркаванне), пастаянна інфармавалі міжнародныя органы аб сітуацыі ў краіне”.

belapan.by