Кіраўнік Браслаўскага райвыканкама і яго жонка – пад вартай



Заключаныя пад варту старшыня Браслаўскага райвыканкама Віцебскай вобласці Уладзімір Дранеўскі і яго жонка.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, чыноўніку інкрымінуюць здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

У здзяйсненні карупцыйных злачынстваў абвінавачваецца і жонка Дранеўскага, начальнік аддзела эканомікі выканкама. Яе дзеянні кваліфікаваныя на падставе арт. 16 і ч. 3 арт. 430 КК (дапамаганне ў атрыманні хабару). Жанчына таксама знаходзіцца пад вартай.

Службовыя асобы былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі паводле падазрэння ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.

БелаПАН