Кіраўнік МУС назваў беларускіх добраахвотнікаў „здраднікамі Радзімы”
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што ўстаноўлены 160 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Гэтую лічбу ён агучыў у эфіры тэлеканала АНТ.
„…Тое, што гэтыя людзі здрадзілі сваёй Радзіме, колькі б іх ні было, гэта ўсё роўна вельмі дрэнна. Асабліва тыя людзі, якія здрадзілі сваёй Радзіме, і гінуць на чужыне, хоць Украіна нам, зразумела, краіна родная… Але гінуць, менавіта праводзячы фашысцкую ідэалогію на тэрыторыі іншай краіны, падтрымліваючы гэтую фашысцкую ідэалогію, гэта вельмі дрэнна”, – заявіў Кубракоў.
Паводле яго, устанаўліваць асобы не толькі добраахвотнікаў, але і тых, хто „спрабуе быць паслядоўнікамі”. То бок шукаюць людзей, якія ўдакладняюць у інтэрнэце звесткі пра тое, як трапіць ва Украіну, як прыняць удзел у баявых дзеяннях.