Кіраўніка шклозавода «Нёман» затрымалі за хабар



Праваахоўнікі затрымалі пры атрыманні хабару дырэктара ААТ «Шклозавод «Нёман» і начальніка аднаго з упраўленняў прадпрыемствапаведамляе прэс-служба МУС.

«Службовыя асобы атрымалі хабару ад прадстаўніка камерцыйнай структуры ў памеры 2,4 тыс. і 1,2 тыс. даляраў ЗША адпаведна. Незаконнае ўзнагароджанне належыла за арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней заключанаму дагавору», — паведамілі ў ведамстве.

Па звестах міліцыі, затрыманыя атрымлівалі хабар на сістэмнай аснове. Сума ўзнагароджання залежала ад аб’ёму прадукцыі.

Следчы камітэт у дачыненні да службовых асоб шклозавода і прадстаўніка камерцыйнай структуры пачаў крымінальныя справы. Працягваюцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых асоб.

Паводле mvd.gov.by