Кіраўнік СК РФ: Забойства Нямцова раскрыта



Па словах кіраўніка Следчага камітэта Расіі Аляксандра Бастрыкіна, яго спецслужба раскрыла шэраг гучных злачынстваў.

У прыватнасці, кіраўнік СКР паведаміў, што забойства Барыса Нямцова раскрыта. Праўда, заказчыкаў і выканаўцаў кіраўнік ведамства не назваў.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю, якое будзе апублікавана ў чацвер у «Расійскай газеце: Тыдзень», піша РБК.

«У 2015 годзе раскрыта забойства Барыса Нямцова; забойства дырэктара завода «Кока-Кола» Дзмітрыя Сошнева; забойства бандай (ГТА) уладальнікаў аўтатранспарту; выкрыта банда Інэсы Тарвердзіевай, датычная да забойства супрацоўніка паліцыі Дзмітрыя Чудакова, яго жонкі і двух малалетніх дзяцей на федэральнай трасе «Дон», – сказаў кіраўнік СКР (цытата па «Інтэрфаксу»).

Летам мінулага года адвакат накіраваў у ЕСПЧ скаргу на неэфектыўнае расследаванне справы.