Кіраўніка “Альтэрнатывы” Алега Корбана звольнілі з працы
Старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан застаўся без працы.
У лагістычнай кампаніі “Тут і Там лагістыкс” яго прымусілі падпісаць памеру аб звальненні па ўласным жаданні пасля таго, як ён выйшаў з дзесяцісуткавага арышту:
– 2 ліпеня мяне затрымалі незаконна дома і 4 ліпеня прысудзілі 10 сутак арышту. Пасля іх адбыцця я выйшаў на працу ў панядзелак, атрымліваецца 14 ліпеня. Мяне выклікаў на размову начальнік службы аховы, мне было даведзена, што мне трэба напісаць паперу на звальненне па сваім жаданні, бо інакш працаваць далей я не магу там. Па-першае, гэта не адпавядае правілам унутранага распарадку і супярэчыць закону аб ахоўнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.
Вечарам 2 ліпеня былі прэвентыўна затрыманыя старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан і актывіст Уладзь Сяргеенка.
Супрацоўнікі міліцыі забралі іх наўпрост з кватэраў і даставілі ў РУУС Партызанскага раёна Менска. 4 ліпеня суд Партызанскага раёна звінаваціў Корбана ў дробным хуліганстве ды прысудзіў да 10 сутак арышту.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя