Кіраўніка «Беларускага дому ва Украіне» Віталя Шышова знайшлі павешаным
Беларуса Віталя Шышова, які знік учора ў Кіеве, знайшлі павешаным у адным з кіеўскіх паркаў, непадалёк ад месца яго пражывання. Мабільны тэлефон і асабістыя рэчы Віталя канфіскаваныя з месца здарэння, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Украіны.
Паліцыя пачала крымінальную вытворчасць па артыкуле 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства) і будзе правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскіраванага пад суіцыд.
Поўная карціна падзей будзе ўстаноўлена пасля допыту сведак, аналізу відэазапісаў з камер сістэмы «Бяспечны горад», правядзення экспертыз і следчых эксперыментаў.
Паліцыя Кіева звяртаецца да ўсіх, хто ведаў Віталя Шышова з просьбай прадаставіць інфармацыю пра апошнія тыдні яго жыцця, яго псіхаэмацыйнае стан, магчымыя пагрозы і да таго падобнае, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Нагадаем, што Віталь Шышоў знік ўчора раніцай, калі выйшаў на традыцыйную прабежку.