Кіраўніка Беларускага незалежнага прафсаюза асудзілі на 15 сутак
Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова асудзілі за ўкраінскі сцяжок на аватарцы і лозунг «Я за незалежнасць».

Максіма Пазнякова асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, пра гэта паведаміў прафсаюзны тэлеграм-канал. Яго судзілі ў Наваполацку.
Артыкул, паводле якога старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза быў асуджаны, не называецца, але прычынай пакарання стала аватарка ў Facebook: сцяг Украіны і выраз „Я за незалежнасць”.
