Кіраўніка штаба Ціханоўскай Марыю Мароз адпусцілі
Кіраўніка выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Марыю Мароз адпусцілі з міліцыі, паведамляе тэлеграм-канал „Краіна для жыцця”.
Мароз адпусцілі ў 12.45. Паводле яе словаў, „такім чынам улады праводзяць растлумачальную гутарку”, гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.
Пра затрыманне ў Мінску Мароз раней паведаміла прадстаўнік штаба Ганна Красуліна. „Прыблізна аб 11-й гадзіне затрыманая на выхадзе з літоўскага пасольства, куды яна прыйшла падаваць дакументы на візу, людзьмі, якія назваліся супрацоўнікамі МУС”, — сказала яна.