Кіраўнікі „Прэс-клуба” знайшліся на Акрэсціна



Затрыманыя ў Менску кіраўнікі „Прэс-клуба” Юлія Слуцкая і Сяргей Альшэўскі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна. Пра гэта паведаміла БелаПАН дачка заснавальніцы арганізацыі Аляксандра Слуцкая.

Пра месцазнаходжанне брата, Пятра Слуцкага, ніякай інфармацыі да гэтага часу няма. Усяго вядома пра затрыманне пяці супрацоўнікаў „Прэс-клуба”: Юліі Слуцкай і Пятра Слуцкага, праграмнага дырэктара арганізацыі Алы Шарко, дырэктара Сяргея Альшэўскага і праграмнага дырэктара акадэміі „Прэс-клуба” Сяргея Якупава.

Вобшукі ў офісе „Прэс-клуба” і кватэрах яго супрацоўнікаў прайшлі 22 снежня. У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што «праводзіцца праверка па факце парушэння падатковага заканадаўства».

Еўрапейская федэрацыя журналістаў запатрабавала неадкладна вызваліць супрацоўнікаў „Прэс-клуба”. Там мяркуюць, што атака на „Прэс-клуб” стала адказам афіцыйнага Менска на трэці пакет санкцый з боку Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя