Кірмаш Казюкі – 2015 ад Саюза палякаў на Беларусі
Непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні зарганізаваў традыцыйны кірмаш Казюкі – 2015. Імпрэза адбылася на тэрыторыі дыпламатычнай пляцоўкі, бо пачынаючы з 2006 года мясцовыя ўлады не даюць дазвол на правядзенне кірмаша ў цэнтры горада арганізацыі польскай меншасці, якая ўжо на працягу 10 гадоў існуе без дзяржаўнай рэгістрацыі. Больш 20 сяброў таварыства народных майстроў, што дзейнічае пры Саюзе палякаў, запрэзэнтавалі на кірмашы свае разнастайныя вырабы, што па словах старшыні таварыства Рышарды Калач, выклікала вялікае зацікаўленне гарадзенцаў і гасцей горада.
– Людзі купляюць і “пальмы” гарадзенскія, і яйкі-маляванкі, розныя сурветкі, і лялькі ручнай работы, вырабы з дрэва, шмат вырабаў з саломы – капелюшы, кветкі, кошыкі. Вельмі прыгожыя рэчы можна купіць.
На працягу апошніх гадоў у Гародні традыцыйна праходзіць два кірмашы: Казюкі ладзяць як праўладны Саюз палякаў на Беларусі, так і не прызнаваны на чале з Мечыславам Яскевічам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня