Кіроўцы пераходзяць на зімовыя шыны
Згодна з правіламі дарожнага руху, у Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка вадзіцелі павінны ў абавязковым парадку выкарыстоўваць зімовыя шыны на аўтамабілях.
Як паведамілі ва УДАІ МУС, гэтае патрабаванне тычыцца аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай (ТДАМ) да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з ТДАМ звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусаў да 5 тон. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
За парушэнне гэтага патрабаванні ПДР прадугледжана адказнасць паводле ч. 3 арт. 18.12 КаАП Беларусі — штраф да адной базавай велічыні. За паўторнае парушэнне на працягу года на кіроўцу накладаецца штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае 23 рублі).