Кірыл Лукша працягвае бараніць правы сваёй маці
Баранавіцкі актывіст Кірыл Лукша зноў пратэставаў супраць скарачэння сваёй маці з працы.
Гэтым разам актывіст Маладога Фронту выйшаў з плакатам “Дайце на падатак” да раённага выканаўчага камітэту гораду.
Акцыю каментуе сустаршыня арганізацыі Андрусь Цянюта:
– Гэтая акцыя – працяг акцый супраць Закону аб тунеядцах. Акцыя накіраваная на тое, каб людзей падштурхнуць змагацца за свае правы, каб яны пабачылі, што правы можна абараняць.
Хлопец займаецца абаронай правоў сваёй маці, якая не можа ўтрымліваць сям’ю, не маючы работы.
Паводле яго, пасля папярэдняй акцыі ён увогуле быў збіты супрацоўнікамі міліцыі. Гэтым разам Кірыла таксама даставілі ў пастарунак, аднак пасля трох гадзінаў – адпусцілі.
Беларускае Радыё Рацыя