Кірыл Валошын: Прапагандысты ў Беларусі адчуваюць поўную ўседазволенасць



Беларускія журналісты альбо пакідаюць краіну, альбо застаюцца, каб працаваць ва ўмовах поўнай дзяржаўнай цэнзуры любой інфармацыі і блакавання незалежных інфармацыйных сайтаў. 

Пра становішча незалежных медыя ў Беларусі распавёў сузаснавальнік парталу Tut.by Кірыл Валошын:

– Па сутнасці, разгромлена фактычна ўся незалежная журналістыка, усе незалежныя СМІ, заблакаваныя сотні сайтаў, заблакаваныя сотні тэлеграм-каналаў. Больш за 30 журналістаў знаходзяцца за кратамі. Ідзе манапалізацыя СМІ дзяржавай. Усё ідзе цалкам насуперак закону.

На думку Кірыла Валошына, галоўная пагроза незалежнай журналісцкай дзейнасці ў Беларусі – немажлівасць передачы вопыту наступнаму пакаленню. Пры гэтым альтэрнатывай распаўсюду інфармацыі застаецца блогерства, якое не заўсёды адпавядае прынцыпам журналістыкі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя