Кітайскія аўтамабілі беларускай зборкі не для чынавенства



Да такой высновы прыйшлі  маладыя дэмакраты Аб’яднанай грамадзянскай партыі пасля акцыі ліставання да розных устаноў вышэйшай улады.ыказванні Лукашэнкі пра якасць кітайскага брэнда яго падначаленымі  прачытаны па-свойму.  А прапанову заканадаўча замацаваць абавязак чыноўнікамі набываць аўтамабілі для службовага карыстання выключна мясцовай вытворчасці чыноўнікі не прынялі. Кажа Аляксандра Васілевіч, кіраўнік маладых дэмакратаў:

 Калі нашыя чыноўнікі не падтрымліваюць прадпрыемствы, якія ёсць у Беларусі, то пра што тут можна размаўляць далей. Яны прызначаны, а не абраны, не думаюць пра будучыню нашай краіны. Я думаю, калі б чыноўнікі закупілі б гэтыя аўтамабілі, то праз год-два гэтыя аўто сталі б якасныя. Бо вы ведаеце, што для нашых чыноўнікаў усё робіцца больш якасна.

Як паведамілі ў адным з лістоў з Міністэрства фінансаў, атрыманых маладымі дэмакратамі, дзве ўстановы ўсё ж закупілі аўтамабілі маркі  “Geely” беларускай зборкі для сваіх рэгіянальных прадстаўнікоў. Гэта Міністэрства падаткаў і збораў, а таксама Міністэрства гандлю.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара