Кітайцы ўцяклі са Светлагорска?



Кітайскія рабочыя пакінулі завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску нібыта з нагоды святаў. Завод прапрацаваў толькі 72 гадзіны на 80% магутнасці, пасля чаго спыніўся.

Але, паводле неафіцыйнай інфармацыі, кітайскія інвестары пакінулі завод, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова:

– Кажуць звінцілі ўсе платы, якія кіруюць заводам, і звезлі ў Кітай. Пачалі вывозіць дакументацыю.

Па словах праваабаронцы, хутчэй за ўсё, гэты інвестыцыйны праект праваліўся. Акрамя больш мільярда кітайскага крэдыту, які ўжо ўкладзены ў завод, патрэбна яшчэ шмат сродкаў. Як тут не прыгадаць прапанову аўстрыйцаў, якія абяцалі за мільярд пабудаваць сучасны завод з адбельваннем праз кісларод, але тады грошай не знайшлося:

– Мы знайшлі прывязаны да Кітая крэдыт, а зараз мы расхлёбваем. Куды пайшлі тыя грошы – гэта вельмі цікава. На гэтым заводзе піляць усё, а каму ў кішэню – гэта не наша справа. Гэта справа Следчага камітэта, пракуратуры, яны павінны гэтым займацца.

Алена Маслюкова

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле Алены Маслюковай, нават бярозы, якімі быў абсаджаны завод і якія засохлі, прывезены з Польшчы па 50 рублёў за штуку. Няўжо сваіх дрэў не хапіла?

Беларускае Радыё Рацыя