КХП-БНФ дазволілі шэсце да Лошыцкага яра



КХП-БНФ дазволілі правесці шэсце да Лошыцкага яра 6-га лістапада. Лошыца — адно з месцаў масавых расстрэлаў у сталінскія часы.

Кансерватыўна-хрысьціянская партыя звычайна ладзіць гэтае шэсце праз тыдзень пасля акцыі „Дзяды” ў Курапатах. Яно таксама прымеркаванае да дня памінання памерлых. Прычым, гэтым разам чыноўнікі не запатрабавалі ад заяўнікаў аплаціць паслугі міліцыі, хуткай дапамогі ды камунальных службаў.

Збор удзельнікаў шэсця плануецца а 12-й гадзіне на пляцоўцы каля ДК „Лошыцкі”.

Беларускае Радыё Рацыя