Клаўдзўія Гусеўская: Улады ўвялі мяне ў нішто і зваць цяпер нікім!



Жыхарка пасёлка Крупскі, што на Меншчыне, 68-гадовая Клаўдзія Гусеўская 38 год жыве ў хаціне ля чыгункі, што ані разу не зведала капітальнага рамонту. Бо хоць прапісаная, але – дайце веры – хоча, але не можа гадамі заплаціць ані капейчыны за пражыванне. Мае дамавую кнігу, але не ўлічаная ані ў адным бюракратычным кандуіце Крупаўскага ЖРЭУ. Клаўдзія Іванаўна займае толькі палову дома, пабудаваную ў сіні колер. Другая, “зялёная”, афіцыйна аддадзеная пад настаўніцкі інтэрнат. Разам з ёй узгадваем як усё адбылося.

Гусеўская: Сышлася з гаспадаром у савецкія часы, калі жыла ў райцэнтры. А ён разышоўся з жонкай, якая ўзначальвала камбінат бытавых паслуг. Супруга перад ад’ездам з пасёлка, выпісваючыся з гэтай хаціны, “перадала” палову яе сяброўцы. Пасля там узнік інтэрнат для настаўнікаў, які школа ўзяла на баланс. Зараз пражывае мая нявестка Алена з двума дзецьмі, таксама настаўніца пачатковых класаў. Першапачатковыя ріэлтарскія дакументы на будынак некуды зніклі пры перарэгістрацыі. Так я стала “нікім і нішто”, як пасля неаднаразова чула пра сябе ў розных “інстанцыях”. Пры тым, што плачу за святло, за ваду ў калонцы, купляю газавыя балоны, дровы, атрымліваю пошту. Але планавы дзяржрамонт усе гады рабіць адмаўляюцца. Клеіла, фарбавала сама. Назбірала пакрыць шыферам дах. Усё роўна з унучкай Юлячкай ўзімку шубы не здымаем. Але будаўнікі кажуць, што з-за трэшчынаў у бярвеннях, цекласці ды прасеўшага фундамента хата можа рухнуць праз год-паўтара…

IMG_0019

Аднавяскоўцы добра ведаюць пра сітуацыю з” домам Гусеўскай”. Спадарства Антаніна Кандраценка ды Святлана Гусеўская наракаюць на ўлады:

Спадарыні: У нас старшыні калгасаў і райвыканкама апошнімі гадамі мяняюцца, як пальчаткі. Крупаўшчына стала для іх нейкім трамплінам “наверх”. А хто скажа слоўца супраць начальства – пагражаюць звальненнямі. Наш дэпутат райсавета Бульбачкін працуе побач, намеснікам галоўнага ляснічага. За увесь час пасля абрання яго ніхто не бачыў у пасёлку, не змог і датэлефанавацца. Хоць ён, натуральна, ведае пра Клаўдзію Іванаўну. Тое, што з ёй вытвараюць – гэта генацыд! Трэба звяртацца наўпрост да прэзідэнта!

IMG_0021

Пасля шэрагу публікцый у незалежным друку, у тым ліку эфіру на “РР”, наша гераіня вырашыла “у апошні раз” пайсці ва ўладныя кабінеты “ў пошуках праўды”. Напярэдадні я з ёй сустрэўся:

Гусеўская: Патрапіла неяк і да старшыні Крупаўскага райвыканкама, дзе перанакіравалі ў суд, дзе маю заяву не прынялі – “наймайце адваката”. Хай бы высялялі – дык з тым, каго заселяць замест мяне, будзе тое самае. Яны гэта ведаюць і сыходзіць не прапануюць. Скардзіцеся куды хочаце – бяз сэнсу! Вось што спраўна даходзіць, дык запрашэнні на галасаванне ды агіткі за кандыдатаў ад улады. Дык навошта туды хадзіць?!

Але і ў адвакацкай канторы, куды кабету накіравалі таксама, ёй растлумачылі, што, маўляў, і Лукашэнка не дапаможа. Бо хату прыватызаваць не дадуць, паколькі палова належыць “дзяржаўнай установе” . І ў якую-небудзь кінутую, якіх тут шмат, ня ўселяць – бо прапісаная. Кабета смяецца – хіба спаліць яе? Прынамсі, што да цяперашніх уладаў, кажа, што ў “канторы” не будзе звяртацца “да смерці”.

IMG_0022

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.