’’Клопат-2014’’ ад Чырвонага Крыжа на Берасцейшчыне



’’Клопат-2014’’ – такую дабрачынную акцыю ладзяць на Берасцейшчыне актывісты арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яна накіравана на папулярызацыю традыцый валанцёрства, салідарнасці пакаленняў і забеспячэння годнай якасці жыцця ў сталым узросце. Акцыя скіравана на самыя неабароненыя групы пажылых, якія абслугоўваюцца Службай сясцёр міласэрнасці. Старшыня Берасцейскага абласнога аддзялення Чырвонага Крыжа Ларыса Варанко адзначыла, што пенсіянеры – мэтавая група, якая больш за астатнія патрабуе ўвагі:

– Аказанне дапамогі ў перыяд акцыі «Клопат», або як мы кажам, у перыяд восеньскіх мерапрыемстваў Чырвонага Крыжа, гэта перадусім для адзінокіх, старых людзей, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і, канешне, на іх накіравана ўвага ўсіх нашых валанцёраў.

Як распавяла Ларыса Варанко, валанцёрскія рухі, што дапамагаюць людзям сталага ўзросту, былі створаны ў большасці раёнаў вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя