“Клуб дзелавых жанчын” шукае валанцёраў



Грамадская арганізацыя “Клуб дзелавых жанчын” шукае валанцёраў у Берасці. Яны змогуць дапамагаць у функцыянаванні гарачай лініі, падрыхтоўцы семінараў і трэнінгаў па ВІЧ\СНІД, удзельнічаць у развіцці сеткі валанцёрскага руху. Распавяла каардынатар сеткі валанцёраў, аператар “гарачай лініі” Крысціна Галавейка:

– Наш валанцёрскі рух – гэта добрая магчымасць рэалізаваць сябе і свае ідэі. Таму што акрамя стандартных каштоўнасцяў валанцёрства – ты прыносіш дабро, карысць, прадстаўляеш карысную інфармацыю маладым людзям – пры гэтым ты расцеш як асоба, і гэта вельмі каштоўна.

Валанцёрскі рух пачне сваю актыўную дзейнасць з верасня, на дадзены момант у ім больш за два дзясяткі маладзёнаў, сярод якіх навучэнцы ўніверсітэтаў і сярэдне-тэхнічных навучальных устаноў.

Беларускае Радыё Рацыя