“Клуб дзелавых жанчын” збірае круглы стол



Пра парушэнні правоў чалавека заўтра будуць дыскутаваць у Берасці. Тут пройдзе адмысловы круглы стол, які збіраюць прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын”. Адна з іх, мадэратар Валянціна Пухцеева кажа, што ў першую чаргу варта звяртаць увагу на пытанне аказання дапамогі ў сельскай мясцовасці:

– Па-першае, важна чаму. Мы раскажам, заявім пра сябе, таму што не ўсе ведаюць, чым мы займаемся. І мы выйдзем на другі ўзровень – на сельскі ўзровень. Бо на гарадскім узроўні ў нас наладжана шчыльнае супрацоўніцтва. У нас горш вядзецца праца менавіта па сельскім саветам. У нас вельмі мала пацярпелых менавіта з сельскай мясцовасці.

Удзельнікамі сустрэчы стануць прадстаўнікі сельскіх саветаў, Міністэрства ўнутраных спраў, грамадскага сектару, працаўнікі сацыяльнай сферы, якія аказваюць дапамогу тым, хто пацярпеў ад гандлю людзьмі.

Беларускае Радыё Рацыя