Клуб “ВелаГомель” патрабуе зрабіць разметку для раварыстаў



Раварысты Гомеля звярнуліся з петыцыяй да мясцовых уладаў. Аматары язды на роварах прапанавалі зрабіць разметку на праезнай частцы дарог. Як кажа актывіст клуба “ВелаГомель” Дзмітры Трусаў, цяпер яны чакаюць адказ ад уладаў:

– Петыцыя была выклікана тым, што быў адказ па будаўніцтву веладарожкі на вуліцы Барыкіна. УКБ прапанаваў падзяліць тратуар для руху пешаходаў і раварыстаў. Адразу шматлікія раварысты выказалі сваё незадавальненне, што гэта будзе менавіта так зроблена, на такім вузкім тратуары. Мы прапанавалі ім зрабіць веларазметку на праезнай частцы.

Петыцыю да гомельскіх уладаў наконт разметкі дарог падпісала больш за 700 раварыстаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота phopinco.livejournal.com