Кляшчы атакуюць



На Берасцейшчыне з пачатку лета 1376 чалавек звярнуліся да медыкаў у сувязі з укусам кляшчоў. Сёлета колькасць ахвяр лясных крывасмокаў амаль на паўтысячы большая, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Па словах лекара-эпідэміёлага Таццяны Кім, не варта самім пазбаўляцца ад паразіта, а калі і без дапамогі медыкаў, то трэба зрабіць правільна:

Калі вы самі пажадалі яго выдаліць, трэба пастарацца гэта зрабіць так, каб хабаток не застаўся ў скуры. Таму што менавіта праз хабаток і праходзіць гэтая слінная вадкасць, у якой утрымліваюцца вірусы. Пасля таго як вы выдалілі кляшча, трэба апрацаваць рану спіртовым растворам ёду і звярнуцца абавязкова ў медычную ўстанову.

Зварот да медыкаў неабходны ў сувязі з тым, што сёлетнія даследаванні паказалі на Берасцейшчыне 45% кляшчоў з’яўляюцца носьбітамі небяспечных інфекцый.

 

Беларускае Радыё Рацыя