КНДР правяла выпрабаванне балістычнай ракеты
КНДР ажыццявіла чарговае выпрабаванне балістычнай ракеты. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва «Рёпхап». Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў узброеных сіл Паўднёвай Карэі паведаміў, што запуск ракеты быў праведзены з палігона ў паўднёвай правінцыі КНДР Пхёнан-Намдо ва ўсходнім кірунку. Па дадзеных агенцтва, улады Паўднёвай Карэі і ЗША аналізуюць траекторыю ракеты.
Улады Японіі мяркуюць, што запушчаная балістычная ракета магла зваліцца ў эканамічнай зоне краіны. Пра гэта паведаміла японскае агенцтва „Кіода”. Пазней з’явілася паведамленне, што Токіо задзейнічаў сістэму папярэджання аб ракетнай пагрозе.
Раней сёння Reuters паведаміла, што Японія напярэдадні зафіксавала радыёсігналы, якія маглі быць звязаныя з магчымай падрыхтоўкай КНДР да чарговага запуску балістычнай ракеты.
Да гэтага запуску Пхеньян не праводзіў пускаў ракет і не падрываў атамных бомбаў два з паловай месяцы.