„Коба” заклікае беларусаў вяртацца



Беларускія дзеячы, вымушаныя знаходзіцца за мяжой, атрымліваюць паведамленні ад меркаванага правакатара, які падпісваецца падпольнай мянушкай Сталіна.

Дайшла чарга і да музыкі, этнографа Сяргея Доўгушава, які захварэў на каронавірус і знаходзіцца ў самаізаляцыі ў ЗША. Сяргей атрымаў наступны тэкст: „Патрыятычна настроеныя людзі павіны жыць на Радзіме”:

– Я не першы. Мне ўжо сябры адказалі, што такія паведамленні прыходзілі наконт патрыятызму. Я не губляю на гэта час каментуючы, проста хацеў падзяліцца, зрабіў пост, што вось такія могуць прыходзіць паведамленні.

Блогер Антон Матолька адзначае, што пачаткова „Коба” пісаў толькі тым, хто выехаў ва Украіну, але цяпер геаграфія адрасатаў пашырылася.

Беларускае Радыё Рацыя