Кобрынская міліцыя затрымала Алеся Меха



У Кобрыні супрацоўнікамі мясцовай міліцыі затрыманы грамадскі актывіст Алесь Мех. Яго затрымалі а 10-й раніцы ў кватэры знаёмага Дзмітрыя Чарніцкага, які раней дапамагаў Меху на выбарах. Чарніцкі патэлефанаваў Меху і паведаміў, што некалькі дзён таму яго падманам завезлі ў аддзел і пратрымалі цэлы дзень. Забіралі ключы ад кватэры і вярнулі бруднымі – відаць, рабілі адбітак. Мужчына папрасіў Меха прыехаць, каб праверыць наяўнасць “жучкоў” у кватэры.

„Яшчэ Чарнецкі баяўся, каб не падкінулі наркотыкі,” – кажа Наталля Мех.

– Учора памянялі ключ, памянялі замок у кватэры. А сёння Саша пайшлоў да яго і вось…

Дзяжурная служба Кобрынскага РАУС пацвердзіла, што Алесь Мех знаходзіцца ў іх, у крымінальным аддзеле.

– Супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку. Будзе прынятае законнае рашэнне. Калі Алесь Мех ні ў чым не вінаваты, не парушыў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, то абавязкова разбяруцца, адпусцяць і папросяць прабачэння. Рашэнне яшчэ не прынятае, таму я вам пакуль не магу даць ніякай інфармацыі.

РР: а хто праводзіць праверку?

– Супрацоўнікі крымінальной міліцыі.

У кабінеце крымінальнага вышуку сказалі, што выконваючы абавязкі начальнік крымінальнай міліцыі Мікалай Сурма выйшаў. Супрацоўнік, які пажадаў застацца невядомым, даваць інфармацыю пра Алеся Меха адмовіўся.

Беларускае Радыё Рацыя