Кобрыньскі самазвал прызналі цацкай года ў Польшчы
Самазвал кобрыньскай кампаніі “Палессе” прызнаны цацкай года-2017 у Польшчы, — паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства.
Конкурс ладзіць адзін з буйных польскіх інтэрнэт-сайтаў. Яго мэта — дапамагчы бацькам у выбары найбольш якасных цацак і прадметаў для дзяцей. Кобрынскае прадпрыемства атрымала ўзнагароду ў катэгорыі “Цацкі для пяску”.
Навінкі рынку тэставалі не толькі эксперты, але таксама дзеці ды іх бацькі. У фінале конкурсу журы ацэньвала 97 цацак, але перамагла машынка з Берасцейшчыны.
Кампанія „Палессе” — найбуйнейшы ў Беларусі вытворцам пластмасавых цацак. Яе прадукцыя экспартуецца больш чым у 50 краін свету.
