Грамадскіх актывістаў абліваюць брудам дзяржаўныя СМІ



Рэжым у Беларусі замацоўвае свае пазіцыі не толькі праз рэпрэсіі і катаванні актывістаў,  але і праз інсінуацыі і абліванне іх брудам у дзяржаўных СМІ.

Кажуць жонка зняволенага 2 групы Уладзіміра Гундара Алена Гундар і  інвалід 2 групы з Кобрыня Аляксандр Краўчук:

– Калі Уладзімір знаходзіўся ў карцары і аб’явіў у першыя дні пра галадоўку, яны таксама ўжо паспелі зняць і паказаць эпізод, быццам бы ён, аб’явіўшы галадоўку, сядзіць і есць.

– Па БТ-4 ледзь не цэлы фільм зрабілі пра мяне. “Кобрынскі веснік”, там такі ёсць Мельнік, артыкул за артыкулам выпускае пра мяне. Я лічу, што не трэба на іх рэагаваць.

На думку Алены і Аляксандра, штатная абслуга рэжыму забылася даўно, што такое сумленне, прафесійная і чалавечая годнасць.

Больш матэрыялу на гэтую тэму можна будзе паслухаць у публіцыстычнай перадачы “Мы бачым”, якая прагучыць на радыё Рацыя 1 жніўня ў 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя