Кобрыньскія чыноўнікі ігнаруюць указанні аблвыканкама
Жыхар Кобрына, інвалід другой групы Аляксандр Краўчук не можа дачакацца, калі кобрынскія ўлады выканаюць указанне Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта і зробяць да яго дома 300 метраў дарогі ды дапамогуць яму з працай, каб ён мог утрымліваць сям’ю з двума дзецьмі, кажа Аляксандр Краўчук:
– Пасля сустрэчы са старшынём аблвыканкама Анатолем Лісам, у Кобрынскі гарвыканкам прыйшло даручэнне, каб быў забяспечаны круглагадзічны бесперашкодны праезд да майго дома. Але дагэтуль не паследавала ніякіх дзеянняў з боку кобрынскіх чыноўнікаў.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Паводле спадара Краўчука, калі ўказанне кіраўніка аблвыканкама не будзе выканана мясцовай уладай, то ён зноў паспрабуе патрапіць да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталллі Качанавай. Яна павінна прымаць людзей з рэгіёнаў у другім квартале. Але заканчваецца травень, а графіка прыёма да гэтага часу няма.
Беларускае Радыё Рацыя
