Кобрыньскія міліцыянты супраць Аляксандра Меха



Начальнік Кобрыньскага РАУС, супрацоўнікі якога збілі грамадскага актывіста Аляксандра Меха, аспрэчыў рашэнне мясцовага суда аб спыненні адміністрацыйнай справы супраць Меха. Які нібыта пры затрыманні аказаў супраціў амапаўцам. Галоўны міліцыянт Кобрыні лічыць, калі пакараны быў Дзмітрый Чарніцкі, што быў затрыманы і збіты разам з Аляксандрам Мехам, то павінен быць пакараны і Мех, кажа Аляксандр Мех:

— Ідуць навучанні. Насамрэч, гэта проста ўвод войскаў. Ідзе ціхая акупацыя краіны і дзе ціхая зачыстка ўсіх людзей, якія магчыма 8 верасня могуць выйсці, нейкія там плакаты намаляваць, расцяжку зрабіць, у цэнтры горада стаць. Яны ж ведаюць, хто гэтыя людзі і вось менавіта такім чынам яны «зачышчаюць», каб нейкім чынам зачыніць: і мяне зачыніць у ІЧУ ці зрабіць нейкія складанасці, каб я нікуды не ехаў.

15 жніўня кобрынскі АМАП затрымаў і збіў Аляксандра Меха і Дзмітрыя Чарніцкага пры выхадзе з пад’езда, дзе жыве Чарніцкі. Мех знайшоў у кватэры Дзмітрыя Чарніцкага праслухоўваючую прыладу. Дзмітрый Чарніцкі ў дзень затрымання быў пакараны судом штрафам за непадпарадкаванне міліцыі. Аляксандра Меха судзілі на другі дзень. Ён зняў пабоі. Яго адміністрацыйная справа была спынена.

Беларускае Радыё Рацыя