Колькасць ахвяр цунамі ў Інданезіі вырасла да 334 чалавек (абноўлена)



Колькасць загінулых у выніку цунамі ў Інданезіі вырасла да 334 чалавек, больш за 60 лічацца зніклымі бяз вестак. Ратавальнікі працягваюць пошукавую аперацыю, мяркуецца, што колькасць ахвяр будзе расці.

Цунамі закранула 17 раёнаў у правінцыях Бантэн на востраве Ява, а таксама Лампунг на востраве Суматра. Раней паведамлялася пра 281 ахвяру.

* * * 

Па ўдакладненых дадзеных, колькасць загінулых у выніку цунамі, які абрынуўся на інданезійскія выспы Ява і Суматра, дасягнула 281 чалавека. Больш за 1000 чалавек параненыя, 57 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

І верагодна, колькасць ахвяр будзе большай. Пра гэта паведаміў у Twitter у панядзелак, 24 снежня, прадстаўнік Нацыянальнага ўпраўлення па стыхійных бедствах Інданезіі.

У выніку катастрофы каля 11 700 чалавек засталіся без жытла. Паводле дадзеных інданезійскага Агенцтва метэаралогіі, кліматалогіі і геафізікі (BMKG), прычынай цунамі магло стаць вывяржэнне вулкана Анак-Кракатау і выкліканы ім падводны апоўзень.

dw.com

Фота Reuters