Колькасць ахвяр землятрусу ў Турцыі ўзрасла да 22 чалавек
Колькасць загінуўшых у выніку магутнага землятрусу на ўсходзе Турцыі дасягнула 22 чалавек, параненых – 1030. Пра гэта паведамляе Упраўленне па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый пры ўрадзе Турцыі (AFAD).
Пасля землятрусу зафіксавана 12 афтэршокаў магнітудай вышэй за 4,0. У цэлым зафіксаваны 274 афтэршокі, паведамляе агенцтва „Анадолу”. Ягоны эпіцэнтр знаходзіўся ў правінцыі Элязыг на глыбіні 10 кіламетраў.
На месцах завалаў вядуцца пошукава-выратавальныя работы.
Землятрус адбыўся 24 студзеня ў 20.55 па мясцовым часе. Спачатку паведамлялася пра 15 загінулых.
Фота aa.com.tr