Колькасць ахвяраў каранавіруса ў Кітаі ўзрасла да 636 чалавек



Заражаныя больш за трыццаць адну тысячу асобаў. Гэта апошнія дадзеныя дзяржаўнага камітэта Кітаю па пытаннях аховы здароўя.

Кітайскі лекар, які як першы паведаміў у сацыяльных сетках пра ўспышку новага каранавіруса, памёр ад выкліканай вірусам хваробы. Заяву аб смерці Лі Вэньляна апублікавала Цэнтральная лякарня Ухані. СМІ ўжо паведамлялі пра смерць медыка, але ўлады гэтыя паведамленні не пацвярджалі.

Ці Вэньлян адным з першых забіў трывогу з нагоды каранавіруса, але ў паліцыі яго абвінавацілі ў распаўсюдзе ілжывых чутак. У студзені лекар захварэў сам.

Беларускае Радыё Рацыя