Колькасць «актыўных выпадкаў» COVID-19 у Беларусі ўпершыню зменшылася
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 3 чэрвеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19.
У Беларусі на 3 чэрвеня ачунялі і выпісаныя 20 тыс. 171 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 45 тыс. 116 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 573 тыс. 699 тэстаў.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 248 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта не так – паміралі і без хранічных хваробаў).
Атрымліваецца, што за дзень выявілі яшчэ 861 выпадак і прызналі яшчэ 5 смерцяў, а выпісалі 946 чалавек.
Колькасць «актыўных выпадкаў» COVID-19 у Беларусі ўпершыню зменшылася.
Беларускае Радыё Рацыя