Колькасць беларускіх грамадзян, якія пражываюць у Літве, павялічылася



На 77% павялічылася за апошнія два гады колькасць беларускіх грамадзян, якія пражываюць у Літве, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.

У 2017 годзе ў параўнанні з 2016-м рост склаў 34,5%, у 2018-м у параўнанні з 2017-м — 31,8%. Да 1 студзеня 2019 года колькасць грамадзян Беларусі, якія жывуць у Літве, дасягнула 12.162. Сярод грамадзян іншых краін гэта трэцяе месца пасля ўкраінцаў (16.873) і расейцаў (12.433). Удзельная вага грамадзян Украіны, Расеі і Беларусі сярод усіх замежнікаў, якія пражываюць у краіне (58.021), дасягнула 84% (на 1 студзеня 2018 года — 68,7%), а агульная доля замежнікаў у Літве павялічылася за 2018 год з 1,76% да 2,08%.

Доля беларускіх грамадзян сярод усіх замежнікаў у Літве ўзрасла за апошні год з 18,7% да 21%.

belapan.by