Колькасць беларускіх школ на Гарадзеншчыне памяншаецца
Кожны чацвёрты жыхар Гарадзенскага раёна, паводле апошняга перапісу, гаворыць дома па-беларуску. Аднак паводле даследвання гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ і аддзелаў адукацыі, колькасць беларускіх школ у Гарадзенскім раёне памяншаецца з кожным годам.
Пра сітуацыю з беларускіммі школамі у горадзе і раёне кажа Алесь Крой, кіраўнік абласной арганізацыі Таварыства Беларускай Мовы:
– У беларускіх гарадах сітуацыя значна горшая. У нас некалькі гадоў не было наогул беларускіх класаў – не набіраліся. Толькі ў 2010 годзе першая вучаніца з’явілася ў горадзе. У сельскай мясцовасці традыцыйна былі беларускія школы, але раней іх было шмат, а цяпер на 20 школаў засталіся толькі 2 сярэднія школы і адна базавая.
Найлепшая сітуацыя па навучанні па-беларуску ў Квасоўцы і Свіслачы, дзе у сярэдніх школах на роднай мове навучаюцца больш за тры сотні вучняў.
Каб атрымаць кансультацыі і дапамогу па стварэнні беларускага класа, можна звяртацца да Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ.
Беларускае Радыё Рацыя