Колькасць беларускіх турыстаў у Кіеве зменшылася
Кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя апублікавала справаздачу па колькасці замежных турыстаў, якія наведваюць сталіцу Украіны.
„У 2015 годзе ў нас ідзе павелічэнне замежнага турызму на 17,5%. Таму закрываем год з верай у светлую будучыню”, – кажа начальнік упраўлення турызму КГДА Антон Тараненка.
Паводле дадзеных КГДА, за апошнія дзевяць месяцаў сталіцу наведалі 824 тыс. турыстаў. Гэта на 119,5 тыс. больш, чым у 2014 г.
Найбольшая колькасць наведвальнікаў прыехалі з Расеі (142,4 тыс.), на другім месцы – Ізраіль (89,3 тыс.), за імі Беларусь (63,8 тыс.), і ЗША (58,5 тыс.).
У той жа час у параўнанні з 2014 г. турыстычная плынь з Вялікабрытаніі, Беларусі і Расеі зменшылася на 11,2 тыс., 3,8 тыс. і 7,1 тыс. адпаведна.