Колькасць хворых на COVID-19 у Глыбокім за тыдзень вырасла ў 6 разоў



У Глыбоцкім раёне за тыдзень колькасць хворых на каронавірус вырасла ў шэсць разоў, пішуць „Народныя навіны Віцебска”. 

У гэтым рэгіёне, які знаходзіцца паміж Пастаўскім і Докшыцкім раёнамі, дзе эпідэміялагічная сітуацыя ўжо даўно дрэнная, колькасць тых, хто захварэў, пачала імкліва расці.

Яшчэ тыдзень таму, 21 красавіка, там было толькі чатыры выпадкі COVID-19, прычым першы пацыент вылечыўся і выпісаўся.  Аднак па стане на 26 красавіка медыкі выявілі ўжо 24 выпадкі каронавіруса. Прычым у шасці пацыентаў дыягнаставалі пнеўманію. Такім чынам, за 6 дзён колькасць хворых на COVID-19 вырасла ў шэсць разоў. 

Трэба адзначыць, што Докшыцкі і Пастаўскі раёны ўжо працяглы час не паведамляюць абноўленую інфармацыю аб эпідэміялагічнай сітуацыі.

Фота news.vitebsk.cc