Колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне ўжо складае 52 чалавекі



Плюс яшчэ чатыры палітвязні на Берасцейшчыне. Цяпер колькасць вязняў сумлення ў Берасцейскай вобласці складае 52 чалавекі. У спіс трапілі Аляксей Арцецкі, Зміцер Буневіч, Дзяніс Іванец, Раман Сідзюк, – распавяла валанцёрка праваабарончага цэнтру „Вясна” спадарыня Ганна:

– А лічба палітвязняў усё расце і расце. Я ведаю, што яшчэ шмат людзей трэба прызнаваць палітвязнямі. Ёсць з гэтым часам складанасці. Але лічба і не думае памяншацца.

Агулам у Берасцейскай вобласці колькасць тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах, хутка наблізіцца да трох соцень. Статус палітзняволенага ў пераважнай большасці выпадкаў магчымы толькі пасля вынясення прысуду.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце