Колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне не змянілася

277 чалавек — колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне апошнім часам застаецца прыкладна на адной і той жа лічбе. Да спісу цягам месяца былі дададзеныя новыя асобы, але таксама выходзілі ў сувязі з цалкам адбытым тэрмінам пакарання, — распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
— У параўнанні з папярэдняй нашай размовай лічба не змянілася. Не таму, што нічога не адбывалася, а таму, што за гэты час восем чалавек было прызнаныя палітвязнямі, і восем чалавек скончылі адбываць сваё пакаранне. Нічога не змянілася праз тое, што адны людзі адсядзелі, новых размясцілі пад варту ці адправілі ў калонію.
Апошні з берасцейскіх палітвязняў, хто выйшаў на волю — гэта Міхаіл Шабалюк. Яму было прысуджана тры гады зняволення за акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя
