Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 706



Яшчэ чатырох чалавек прызналі палітвязнямі беларускія праваабаронцы:

Аляксей Бычкоўскі абвінавачваецца ў дапамозе ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў телеграм-каналу;

Дзмітрый Падрэз таксама абвінавачваецца за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў телеграм-каналу);

Яўген Харашкевіч асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за абразу прадстаўніка ўлады і групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак;

Валерый Богдан асуджаны за паклёп  і абразу прэзідэнта.

Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 706

Беларускае Радыё Рацыя