Колькасць палітвязняў у Беларусі ўзрасла да 495
Беларускія праваабаронцы 16 чэрвеня прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ двух чалавек — Сяргея Моніча і Міхаіла Добыша.Такім чынам, колькасць палітвязняў у краіне вырасла да 495.
35-гадовы Моніч, жыхар Заслаўя, затрыманы ў снежні 2020 года. 2 красавіка судом Менскага раёна асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Добыш, затрыманы ў красавіку 36-гадовы жыхар Баранавічаў (Берасцейская вобласць), асуджаны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Беларускае Радыё Рацыя