Колькасць паправак у Канстытуцыю вялікая, але сэнс ад іх толькі адзін



Рэферэндум-2022. “Колькасць зменаў і паправак у Канстытуцыю вялікая, але ў сваёй большасці яны з’яўляюцца фонам для галоўнага – афармлення Усебеларускага народнага схода”, – мяркуе старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова:

Як можна адным галасаваннем галасаваць за такую колькасць паправак? У любым цывілізаваным грамадстве, дапусцім у той жа Швейцарыі, дзе рэферэндумамі вырашаецца любое пытанне, аж да практыкі сартавання смецця, кожнае пытанне вылучаецца асобным пунктам. Ці галасуеце Вы за ядзерную дзяржаву, ці галасуеце вы за падаўжэнне паўнамоцтваў? Немагчыма і не разумна прымаць такі аб’ём правак адным масівам„.

Чакаецца, што яшчэ з тыдзень у краіне будзе трываць грамадскае абмеркаванне праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі, а пасля канчатковы варыянт надрукуюць дзяржаўныя выданні і ад гэтага моманту, праз 30 дзён павінен адбыцца рэферэндум.

Беларускае Радыё Рацыя